Міхал Богуш-Шышка
Міхал Богуш-Шышка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1811 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1877 (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч культуры, архівіст, перакладчык, гісторык, мовазнавец, энцыклапедыст, пісьменнік, археограф |
Навуковая сфера | гісторыя, гістарыяграфія і археаграфія |
Месца працы | Нясвіж |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхал Богуш-Шышка (польск.: Michał Bohusz Szyszko);{ 8 лістапада 1811, в. Варонічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 12 сакавіка 1877) — беларускі і польскі культурны дзеяч, архівіст, перакладчык, гісторык, лінгвіст, энцыклапедыст, празаік.
Біяграфія
Бацькі: Рышард Шышка (Ryszard Szyszko) і Караліна Кушэўска (Karolina Kuczewska)[2]. Скончыў віленскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт (1832), ведаў больш за 10 моў. Да 1838 года перакладчык мінскага межавага (падкаморскага) суда. Потым жыў у Санкт-Пецярбургу[3].
Археаграфічная праца
З 1860 па 1873 год па запрашэнні нясвіжскага ардыната князя Вільгельма Радзівіла працаваў другім архіварыусам у Нясвіжы над сістэматызацыяй прыватнага збору дакументаў князёў Радзівілаў. У яго абавязкі ўваходзіла праца з дакументамі, якія тычаліся гісторыі і літаратуры[4].
Так, напрыклад, у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве знаходзяцца складзеныя Богушам-Шышкай ― вопіс дакументаў за 1410―1787 гады і спісы вядомых асоб, згадваных у дакументах (ЛДІА, фонд 1280 ― «Радзівілы, князі», ч. 1, 1416—1922).
Аказваў дапамогу ў пошуку патрэбных дакументаў гісторыкам, якія прыязджалі ў Нясвіж ― М. І. Кастамараву, П. А. Гільтэбранту і іншым[5].
У «Архіве Радзівілаўскім» апублікаваў шэраг звестак па гісторыі Польшчы, Беларусі і Літвы: пра адказ караля Жыгімонта III рускім паслам у 1610 годзе, аб Лоеўскай бітве 1649, аб бітве пад Алькенікамі1700 года, гаворка Яна Сабескага пасля зрыву сойма ў Гродне (1688), акт Барскай канфедэрацыі 1768 года, дзённік ваеннага паходу на рускія землі ў 1660 годзе, дакументы суда над філосафам Казімірам Лышчынскім, лісты Караля Станіслава Радзівіла да князя М. В. Рэпніна і інш[6][7].
Літературная дзейнасць
Нароўні з вядомымі навукоўцамі ― прафесарам Фларыянам Чэпялінскім, пісьменнікам і філолагам Януарыям Філіповічам, паэтам Вінцэнтам Каратынскім, пісьменнікам і перакладчыкам Валяр'янам Тамашэвічам, гісторыкам Аляксандрам Здановічам, ― удзельнічаў у працы над «Слоўнікам польскай мовы» (Вільня, 1861)[8][9].
У 1858—1859 гадах удзельнічаў у стварэнні польскай «Усеагульнай энцыклапедыі» («Encyklopedia Powszechna») Самуэля Оргельбранда, першы том якой з'явіўся ў 1868 годзе[10].
На аснове нясвіжскіх дакументаў напісаў «Нарыс жыцця князя Міхала Кшыштафа Радзівіла, празванага Сіроткам», «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла», «Гісторыю Астрожскай ардынацыі» (не выдадзена).
Міхал Богуш-Шышка пераклаў на польскую мову:
- «Споведзь» («Wyznania») Св. Аўгусціна (тт. 1-2, 1844)
- «Падарожжы» А. Гумбальта (тт. 1-4, 1861)
- «Нарыс усеагульнай гісторыі» Г. Вэбера (тт.1-2, 1862)
- «Лісты Св. Бернарда» Бернарда Клервоскага (1849)
Пераклаў лацінскую частку «Жыцці архіепіскапаў Гнезненскіх, Прымасаў Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, ад Вілібальда да Анджэя Ольшоўскага» (1860)
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ Minakowski M. J. Genealogia potomkow Sejmu Wielkiego .
- ↑ Рыбчонак С. А. Насельнікі Нясвіжскага замка ў сярэдзіне XIX ст. // Архіварыус. Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. — Мн.: БелНДІДАС, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, 2004. — № 2.
- ↑ Латушкін А. М. Роля архіварыўсаў у захаванні Нясвіжскага архіва князёў Радзівілаў 2-й пал. XVIII — 1-й пал. XX ст. // Архіварыус. Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. — Мн.: БДУ, 2011. — С. 111-116.
- ↑ Пазнякоў В. С. Богуш-Шішка Міхал // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.
- ↑ ARCHIWUM WARSZAWSKIE RADZIWIŁŁÓW DZIAŁ VI: «DIARIUSZE» z lat 1613-1770 (1807). Inwentarz analityczny zespołu PL, 1 354 VI. Opracował Rafał Jankowski. Dzieje przechowywania .
- ↑ Archiwum Domu Radziwiłłów. Listy Ks. M.K. Radziwiłła Sierotki.-Jana Zamoyskiego.-Lwa Sapiehy. (Rys życia księcia M.K. Radziwiłła, zwanego Sierotką [by M.B. Szyszko) 1885] .
- ↑ Słowniki. Okres nowopolski i współczesność .
- ↑ Słownik języka polskiego, Wilno 1861 . Internetowy przewodnik edukacyjny.
- ↑ Zygmunt Brocki. Leksykolodzy I leksykografowie tehniczni w «Polskim slowniku biograficznym» // Kwartalnik Historii нauki і тehniki. — 1965. — № 4. — С. 627-630.
Літаратура
- Казлоў У. П., Міхальчанка А. М. Некаторыя пытанні археаграфіі як навуковай дысціпліны // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2 / Рэд. кал.: Р. П. Платонаў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2001. — 360 с.
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1811 годзе
- Нарадзіліся ў Варонічах
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 1877 годзе
- Памерлі ў Ігуменскім павеце
- Пахаваныя ў Пухавіцкім раёне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі Польшчы
- Перакладчыкі з лацінскай мовы
- Перакладчыкі на польскую мову
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Польшчы
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Постаці беларускай археаграфіі
- Архівісты Беларусі
- Архівісты Польшчы
- Архівісты Расійскай імперыі
- Архівісты паводле алфавіта
- Постаці вялікалітоўскай археаграфіі
- Постаці вялікалітоўскай гістарыяграфіі
- Постаці польскай гістарыяграфіі
- Постаці польскай археаграфіі
- Постаці Нясвіжа