Мясоцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:50, 6 красавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мясоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Выверы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 466
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222330
Код аўтам. нумароў 5

Мясо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Выверы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мясата. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Цюрлёўскага сельсавета перададзена вёска Шнуры[1]. 23 кастрычніка 2015 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Выверы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2466 чалавек[3], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.