Рахіль Эфраімаўна Мазо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рахіль Эфраімаўна Мазо
Дата нараджэння 6 лютага 1910(1910-02-06)
Месца нараджэння Барысаў
Дата смерці 5 студзеня 2000(2000-01-05) (89 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці вучоная, урач, педыятр, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач, загадчык кафедры, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы Інстытут аховы мацярынства і дзяцінства, 1-я гарадская клінічная бальніца (Мінск), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Маскоўскі ўніверсітэт, Мінскі медыцынскі інстытут
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Дзяржаўная прэмія БССР

Рахіль Эфраімаўна Мазо́[1] (6 лютага 1910, Барысаў5 студзеня 2000[2], Мінск) — вучоны, урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Барысаў (сучасны раённы цэнтр у Мінскай вобласці Беларусі). У 1931 годзе скончыла педагагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працавала ў Мінску, у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства. Не пакідаючы працу паступіла на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыла ў 1940 годзе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Саратаў дзе спачатку працавала ўчастковым педыятрам, потым урачом, начальнікам аддзялення эвакашпіталя ў горадзе Уфа, у 1943—1944 гг. — урачом у вайсковай частцы. Пасля вызвалення ад захопнікаў вярнулася ў Мінск і да 1946 года працавала ардынатарам, загадчыкам дзіцячага аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы. У 1946 годзе паступіла ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР, якую скончыла ў 1949 годзе. Працавала на кафедры педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў асістэнтам, з 1956 г. — дацэнт, з 1966 г. — прафесар, у 1969—1980 гг. — загадчык кафедрай.

Памерла Р. Э. Мазо 5 студзеня 2000 г. пахавана на Усходніх (Маскоўскіх могілках) Мінска[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Р. Э. Мазо з’яўляецца заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі, аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. У 1964 годзе ёй прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук за навуковы даклад па манаграфіі «Инструментальные методы исследования в педиатрии». Была членам праўлення Усесаюзнага таварыства рэўматолагаў, Беларускага навуковага таварыства дзіцячых ўрачоў, старшынёй метадычнай камісіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Инструментальные методы исследования сердца в педиатрии. — Мн.: Наука и техника, 1964.
  • Пособие по педиатрии для врачей. — Мн., 1969. (разам з І. Н. Усавым)
  • Пневмония у детей раннего возраста. — Мн., 1977.
  • Справочник педиатра-кардиоревматолога: справочное издание / Ред. Р. Э. Мазо. — Минск : Наука и техника, 1982. — 343 с. — Библиогр.: с. 331—335. — Предм. указ.: с. 336—339.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі