Рахіль Эфраімаўна Мазо
Рахіль Эфраімаўна Мазо | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 2000 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, урач, педыятр, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач, загадчык кафедры, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Рахіль Эфраімаўна Мазо́[1] (6 лютага 1910, Барысаў — 5 студзеня 2000[2], Мінск) — вучоны, урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Барысаў (сучасны раённы цэнтр у Мінскай вобласці Беларусі). У 1931 годзе скончыла педагагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працавала ў Мінску, у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства. Не пакідаючы працу паступіла на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыла ў 1940 годзе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Саратаў дзе спачатку працавала ўчастковым педыятрам, потым урачом, начальнікам аддзялення эвакашпіталя ў горадзе Уфа, у 1943—1944 гг. — урачом у вайсковай частцы. Пасля вызвалення ад захопнікаў вярнулася ў Мінск і да 1946 года працавала ардынатарам, загадчыкам дзіцячага аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы. У 1946 годзе паступіла ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР, якую скончыла ў 1949 годзе. Працавала на кафедры педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў асістэнтам, з 1956 г. — дацэнт, з 1966 г. — прафесар, у 1969—1980 гг. — загадчык кафедры.
Памерла Р. Э. Мазо 5 студзеня 2000 г. пахавана на Усходніх (Маскоўскіх могілках) Мінска[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Р. Э. Мазо з’яўляецца заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі, аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. У 1964 годзе ёй прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук за навуковы даклад па манаграфіі «Инструментальные методы исследования в педиатрии». Была членам праўлення Усесаюзнага таварыства рэўматолагаў, Беларускага навуковага таварыства дзіцячых ўрачоў, старшынёй метадычнай камісіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Инструментальные методы исследования сердца в педиатрии. — Мн.: Наука и техника, 1964.
- Пособие по педиатрии для врачей. — Мн., 1969. (разам з І. Н. Усавым)
- Пневмония у детей раннего возраста. — Мн., 1977.
- Справочник педиатра-кардиоревматолога: справочное издание / Ред. Р. Э. Мазо. — Минск : Наука и техника, 1982. — 343 с. — Библиогр.: с. 331—335. — Предм. указ.: с. 336—339.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 3 баявыя медалі
- медаль «За доблесную працу»
- Дзяржаўная прэмія БССР
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в г Мазо Рахиль Эфраимовна Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазо Рахіль Эфраімаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 510.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мазо Рахиль Эфраимовна Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
- 5 выдающихся историй учёных-медиков Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Мазо из города Борисова // Газета «Берега» Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.)
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педыятры СССР
- Педыятры Беларусі
- Кардыёлагі Беларусі
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны