Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 04:38, 19 красавіка 2019, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (афармленне)
Міхаіл Ціханавіч Казлоўскі
Дата нараджэння 9 лютага 1903(1903-02-09)
Месца нараджэння Маляцічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 13 студзеня 1972(1972-01-13) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі
Навуковае званне
Альма-матар Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Міхаіл Ціханавіч Казло́ўскі[2] (9 лютага 190313 студзеня 1972) — вучоны-хімік, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1962, член-карэспандэнт з 1953).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Маляцічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у Інстытуце навукова-судовай экспертызы ў Адэсе[2]. З 1939 года ў Казахскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць

М. Ц. Казлоўскаму належаць навуковыя працы па аналітычнай хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам, па распрацоўцы электрахімічных метадаў аналізу, тэорыі працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі, узаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Займаўся таксама даследаваннямі дэзінтэграцыі металічных катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў[2].

Сярод апублікаванага;

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура