Перайсці да зместу

Маляцічы (Крычаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Маляцічы
Касцёл Св. Станіслава, знішчаны бальшавікамі
Касцёл Св. Станіслава, знішчаны бальшавікамі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 350 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2241
Паштовы індэкс
213490
Аўтамабільны код
6
Маляцічы на карце Беларусі ±
Маляцічы (Крычаўскі раён) (Беларусь)
Маляцічы (Крычаўскі раён)
Маляцічы (Крычаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Маляцічы (Крычаўскі раён)

Маля́цічы[1] (трансліт.: Maliacičy, руск.: Малятичи) — аграгарадок у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Маляціцкага сельсавета. Насельніцтва 443 чал. (1997). Знаходзяцца за 25 км на паўночны захад ад Крычава, за 1 км ад чыгуначнага раз'езду Маляцічы (лінія Орша — Крычаў); на шашы Ермакоўка — Крычаў.

У кан. XVIII ст. архібіскуп С. Богуш-Сестранцэвіч збудаваў тут касцёл Святога Станіслава — паменшаную ў 32 разы копію базілікі Св. Пятра ў Рыме[2].

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Маляцічы» ўтварыўся ад прозвішча Маляціч з асновай «моль»[3]. Паводле падання, назва паселішча пайшла ад слова «немаўля»: першыя пасяленцы былі невялікага росту.

Таксама сустракаецца форма назвы Малятычы.

Першы пісьмовы ўспамін пра Маляцічы (Малецічы) як сяло, цэнтр маёнтка ў складзе Мсціслаўскага ваяводства датуецца 1639. У гэты час тут было 13 двароў, дзейнічаў касцёл, царква, быў порт на рацэ Чорная, ладзіўся кірмаш. У 1684 Маляцічы сталі цэнтрам маёнтку і воласці, у 1706 атрымалі статус мястэчка.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) каля Маляцічаў на рацэ Чорная Натапа расійскае войска пад камандаю М. Галіцына разбіла авангард шведскай арміі. За гэты бой М. Галіцына ўзнагародзілі ордэнам Андрэя Першазванага, а ў гонар перамогі выбілі медаль (захоўваецца ў Крычаўскім краязнаўчым музеі). Згадваецца ў 1758 годзе як мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[4].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Маляцічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні архібіскупа, потым мітрапаліта С. Богушу-Сестранцэвіча, які збудаваў тут новы касцёл — паменшаную ў 32 разы копію базілікі Св. Пятра ў Рыме. Станам на 1780 у мястэчку было 40 двароў.

Панарама мястэчка, пач. XX ст.

Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) у 1835 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Маляціцкі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1880 у мястэчку было 62 двары, існавалі вадзяны млын, сукнавальня, лячэбніца, народнае вучылішча, царква, малітоўная школа, 10 крамаў. У кан. XIX — пач. XX стст. працавалі земскае вучылішча, бальніца, пры школе існаваў інтэрнат, які абслугоўвалі кухарка і вадавоз. На 1910 — было 110 двароў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Маляцічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічалі каля 300 чал.[5] У 1924 г. Маляцічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. У 1934 г. бальшавікі злачынна зруйнавалі помнік архітэктуры — касцёл Св. Станіслава.

Станам на 1940 г. у вёсцы жыло 502 чалавекі ў 97 дварах[6].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было спалена 97 двароў, забіта 210 чалавек[6].

Станам на 1972 г. у вёсцы 94 двары.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Маляцічах працуюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, пошта.

Рамонтныя майстэрні, піларама.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл Св. Станіслава
  • Могілкі: яўрэйскія, старыя праваслаўныя

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 435—436.
  3. к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 341.
  4. НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 35, с. 342.
  5. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130.
  6. а б Молятичи (руск.)
  7. Malatycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 942.
  8. Уладзімір Бянько. Маляцічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 63.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 433.
  10. Тамара Габрусь. Святыні ордэна прапаведнікаў // «Наша Вера» № 1 (27), 2004.