Каменскі сельсавет (Шчучынскі раён)
Каменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каменка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 006 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каменка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залесненскага сельсавета[1]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёна. 11 ліпеня 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Скоржыцкага сельсавета. У 1976 годзе ў склад Шчучынскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1006 чалавек[3], з іх 53,6 % — палякі, 39,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.