Перайсці да зместу

Жалудоцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалудоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жалудок
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 лютага 2013
Дата скасавання 20 лістапада 1973
Насельніцтва (2019) 2 006
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Жалудо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Жалудок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фарны Канец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Жалудок[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Доўгаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Сяло, Дубялі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло і Саваўшчына)[2]. 20 лістапада 1973 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Жалудоцкаму пассавету (вёскі Баяры Жалудоцкія, Вялікае Сяло, Дубялі, Зара Камунізму, Зенюкі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло, Саваўшчына, Скерсі і Фарны Канец) і Мажэйкаўскага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[3].

26 лютага 2013 года Жалудоцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[4].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты, без Жалудка) — 1577 чалавек[5], з іх 55,4 % — палякі, 40,8 % — беларусы, 3,2 % — рускія[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2006 чалавек[7].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 20 верасня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.