Першамайскі сельсавет (Шчучынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Першамайскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Першамайск
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 406
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Першамайск (да 2011 г. вёска Першамайская).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сабакенцаўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сабакенцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета, вёска Сабакенцы, атрымала назву Першамайская, а сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 17 чэрвеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Матыльскага сельсавета. 2 снежня 1961 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Дамейкі і Сырні[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хадзілонскага сельсавета. У 1986 годзе скасаваны хутар Грабнік[3]. 21 чэрвеня 2011 года цэнтр сельсавета, вёска Першамайская, атрымала статус аграгарадка і перайменавана ў Першамайск[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2406 чалавек[5], з іх 59,4 % — беларусы, 38,7 % — палякі, 1,0 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  4. Решение Щучинского районного Совета депутатов от 21 июня 2011 г. № 52 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.