Дэмбраўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэмбраўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дэмбрава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 913
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Дэ́мбраўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дэмбрава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавета[1]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёна[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка, хутары Пятрэлеўшчына і Лядск Высокі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1913 чалавек[4], з іх 68,7 % — беларусы, 25,0 % — палякі, 4,9 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.