Малааўцюкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малааўцюкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Аўцюкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 164
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Малааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Малыя Аўцюкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1164 чалавекі[2], з іх 96,0 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.