Мажэйкаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мажэйкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Вялікае Мажэйкава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 404
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вялікае Мажэйкава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гардзеевецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гардзееўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета. 1 жніўня 1966 года перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Мажэйкава. 27 снежня 2016 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзена вёска Нарчы[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2404 чалавекі[2], з іх 48,5 % — беларусы, 46,2 % — палякі, 4,0 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.