Анатоль Сяргеевіч Леанцюк
Анатоль Сяргеевіч Леанцюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | Марынаўка, Мікалаеўская вобласць, УССР, СССР |
Дата смерці | 2010 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, анатам, гістолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | гісталогія |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Давыд Майсеевіч Голуб |
Вядомыя вучні | Барыс Аляксандравіч Слука |
Прэміі | |
Узнагароды |
Анатоль Сяргеевіч Леанцю́к[1] (5 красавіка 1932) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Марынаўка (зараз у Мікалаеўскай вобласці Украіны). Скончыў сярэднюю школу, у 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры нармальнай анатоміі пад кіраўніцтвам Д. М. Голуба, якую скончыў у 1958 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие, строение и связи межреберных нервов у человека»[2]. З 1958 года асістэнт, дацэнт, у 1971—1997 гг. загадчык кафедры гісталогіі. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервация у человека и животных»[2].
Навуковая дзейнасць
А. С. Леанцюку належаць навуковыя працы эмбрыянальным марфагенезе органаў, нервовай і эндакрыннай сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперыментальнай марфалогіі і транспланталогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Аўтар больш за 40 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[2]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Основы возрастной гистологии», «Информационный анализ в морфологических исследованиях», «Гистология в вопросах и ответах»[2]. Пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка распрацавана тыповая праграма па гісталогіі для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у міжнародных і нацыянальных кангрэсах марфолагаў Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Эстоніі[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з Л. А. Леанцюк і А. І. Сыкала),
- Возрастная гистология. Ч. 1—5. — Мн., 1996. (у сааўтарстве).
Грамадская дзейнасць
- Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь
- Член Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый
- Навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі
- Старшыня Праўлення Мінскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
- Член Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
- Віцэ-прэзідэнт Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў
- Намеснік старшыні рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па медыка-біялагічным дысцыплінам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Старшыня наменклатурнага камітэта па марфалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Член праблемна-экспертнай камісіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Марфалогія чалавека і жывёл»
Узнагароды і званні
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ордэн «Дружбы народаў»
- Медаль Пуркінье ўніверсітэта горада Брно
- Медаль імя М. І. Пірагова
- Ганаровыя граматы і падзякі
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в г д К 80-летию со дня рождения Анатолия Сергеевича Леонтюка (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Літаратура
- Леанцюк Анатоль Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 171.
Спасылкі
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Памерлі ў 2010 годзе
- Дактары медыцынскіх навук
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
- Выпускнікі БДМУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Постаці гісталогіі
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Постаці беларускай медыцыны
- Постаці савецкай медыцыны