Барыс Аляксандравіч Слука
Барыс Аляксандравіч Слука | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 2016 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гістолаг, эмбрыёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | гісталогія і эмбрыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[1] (2000) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Давыд Майсеевіч Голуб і Анатоль Сяргеевіч Леанцюк |
Прэміі |
Барыс Аляксандравіч Слука́[2] (12 красавіка 1946 — 26 чэрвеня 2016) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, доктар біялагічных навук (2000), прафесар (2001). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1964 годзе скончыў школу і паступіў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1970 годзе. Вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка і Д. М. Голуба[4]. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие гортани и её иннервации в эмбриогенезе человека и некоторых животных»[4]. У 1973—1976 гадах працаваў асістэнтам кафедры нармальнай анатоміі, у 1976—1977 гадах старшым навуковым супрацоўнікам на кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1977—1983 гадах асістэнт, у 1984—1997 гадах — дацэнт. Адначасова ў 1978—1986 гадах выконваў абавязкі намесніка дэкана лячэбнага факультэта. З 1997 года Б. А. Слука на пасадзе загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі. У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Онтогенетические закономерности системной организации лёгких». З 2001 года — прафесар.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па сістэмнай арганізацыі тканак і органаў дыхання, колькасных і статыстычных характарыстыках мікраструктур, матэматычным мадэліраванні гістагенетычных працэсаў. Сааўтар праектаў беларускіх гісталагічнай і эмбрыялагічнай наменклатур (1991), тыпавых праграм для медыцынскіх ВНУ Беларусі па гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі для лячэбнага (1997, 2005), педыятрычнага (1999, 2005) і медыка-прафілактычнага (2005) факультэтаў.
Быў старшынёй вучэбна-метадычнай камісіі медыка-біялагічных дысцыплін, членам праблемнай камісіі па марфалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На правах асацыяванага члена ўваходзіў у склад праблемнай вучэбна-метадычнай камісіі па гісталогіі Міністэрства аховы здароўя Расіі. У 2004 годзе на Міжнародным кангрэсе марфолагаў ён быў абраны членам Каардынацыйнага савета Міжнароднай Асацыяцыі марфолагаў краін СНД. Займаў пасаду намесніка старшыні праўлення Беларускага Навуковага Таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, уваходзіў у склад рэдакцыйнага савета часопіса «Марфалогія». Быў сурэдактарам расійска-беларускага навуковага часопіса «Морфологические ведомости». Таксама прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу навуковых з’ездаў, навуковых і навукова-метадычных канферэнцый.
Б. А. Слука апублікаваў больш за 230 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку манаграфіі «Эмбриогенез и ре-иннервация внутренних органов» (1971, у сааўтарстве), «Нервы рефлексогенных зон» (1976, у сааўтарстве), «Очерки истории кафедры гистологии Минского медицинского института» (1998, у сааўтарстве), «Морфология лёгких при химической десимпатизации» (2000).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны шэрагам ганаровых грамат. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанцюк А. С. Слука Барыс Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Слука Барыс Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Памяти Бориса Александровича СЛУКИ Архівавана 1 сакавіка 2022. (руск.) // Веснік БДМУ, 12 ліпеня 2016 г. № 13 (1981)
- Кафедра гистологии, цитологии и эмбриологии. История Архівавана 1 сакавіка 2022. (руск.) // Сайт БДМУ
- Памяти Бориса Александровича Слуки // Морфологические ведомости (руск.)
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гістолагі СССР
- Гістолагі Беларусі
- Эмбрыёлагі СССР
- Эмбрыёлагі Беларусі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ