Леанід Іванавіч Кісялеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:19, 16 кастрычніка 2019, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Дата нараджэння 12 красавіка 1927(1927-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1991(1991-10-08) (64 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік М.А. Ельяшэвіч
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Дзяржаўная прэмія СССР

Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12 красавіка 1927, Мінск8 кастрычніка 1991) — беларукі фізік. Акадэмік АН БССР (1980; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1978). Брат мовазнаўцы Анатоля Кісялеўскага.

Біяграфія

Кісялеўскі нарадзіўся ў Мінску ў сям'і рабочага. У 1952 ён скончыў БДУ, тры гады працаваў настаўнікам у школе, а затым паступіў у аспірантуру Мінскага педінстытута, там жа выкладаў. У 1959 Кісялеўскі пачаў працаваць у Інстытуце фізікі АН БССР, у 1968 узначаліў Лабараторыю спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы, быў намеснікам дырэктара (1970-78), затым галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР, акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР, рэктарам БДУ (1983-90).

З 1963 Кісялеўскі з'яўляўся членам КПСС, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ. Сярод яго вучняў 20 кандыдатаў і 3 доктара навук.