Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Троіцкі касцёл
54°09′18″ пн. ш. 27°14′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Маладзечанскі дэканат 
Дата пабудовы 1850 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радашковіцкі касцёл — каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Гісторыя

Від на касцёл
Унутры касцёла

Пабудаваны ў 1850 з цэглы.

Архітэктура

Касцёл — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і дзвюма сакрысціямі абапал яе. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2-схільным дахам, апсіда — больш нізкім. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры глыбокім рызалітам і завершаны 2-схільным шчытом. Квадратныя 4-ярусныя вежы прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі, круглымі люкарнамі і завершаны шлемападобнымі купаламі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках.

Інтэр’ер

Інтэр’ер перабудаваны. Часткова захавалася керамічная падлога з арнаментальным малюнкам. Перад касцёлам брама з 3 арачнымі праходамі, аздобленая на галоўным фасадзе паўкалонамі і завершаная лучковым франтонам.

Цікавыя звесткі

У гэтым касцёле хрысцілі Янку Купалу.

Літаратура

Спасылкі