Касцёл Святога Яўхіма (Клюшчаны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Яўхіма
54°57′53″ пн. ш. 26°09′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Клюшчаны
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Астравецкі дэканат
Благачынне Астравецкі дэканат
Архітэктурны стыль неаготыка
Першае згадванне 1726
Будаўніцтва 1726
Map

Касцёл Святога Яўхіма — драўляны каталіцкі храм у вёсце Клюшчаны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаны ў паўночна-заходняй частцы вёскі.

У 1915–1916 у касцёле служыў Казімір Сваяк.

Гісторыя

Касцёл пабудаваны ў 1726 г. з дрэва па фундацыі Я.Корсака. Капітальна перабудаваны ў 1905 г. Зачынены ў 1948 г.

Вернуты католікам i адбудаваны ў 1990 г., рэкансэкраваны 16 кастрычніка 1993 г.

У ноч на 6 чэрвеня 2017 г. касцёл згарэў у пажары[1].

Архітэктура

Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай, па баках якой — нізкія сакрысціі. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і фланкіраваны двух’яруснымі чацверыковымі вежамі, накрытымі высокімі шатрамі (надбудаваны ў 1905 г. замест цэнтральнай васьміграннай званіцы) з франтончыкамі-вімпергамі ў аснаванні. Такая ж меншага памеру сігнатурка вянчае гранёны дах над алтарнай часткай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор пад пакатым двухсхільным пакрыццём. У афармленні фасадаў выкарыстана фігурная шалёўка.

Унутры малітоўная зала чатырмя слупамі падзелена на тры нефы, перакрытыя агульнай кесаніраванай бэлькамі столлю[2].

Быў акаймаваны бутавай агароджай з мураванымі слуповымі брамамі.

Зноскі

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі