Касцёл Святога Юрыя (Вялікія Свіранкі)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юрыя | |
---|---|
54°50′24″ пн. ш. 26°03′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікія Свіранкі |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Астравецкі дэканат |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Юрыя — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Вялікія Свіранкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы драўляны храм быў збудаваны ў 1671 годзе коштам віленскага капітула, у 1690 годзе пры ім збудаваны драўляны кляштар місіянераў.
Сённяшні касцёл пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Быў закрыты ў 1951 годзе i перароблены ў краму. У 1998 годзе быў вернуты парафіянам і ў 1999 годзе адбудаваны.
У 1995 годзе ў вёсцы Падольцы была пабудавана капліца Маці Божай Чэнстахоўскай, якая была асвечана 14 мая 1995 года.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктура храма надзелена рысамі народнага дойлідства. Выцягнуты па падоўжнай восі прамавугольны зруб з пяціграннай апсідай мае над франтальным фасадам невялікую васьмігранную званічку, што завяршае трохвугольны франтон двухсхільнага даху (вынік прыстасавання касцёла пад царкву). Галоўны фасад фланкіраваны дзвумя прырубамі (асновы бакавых вежаў, не захаваліся), якія выступаюць за плоскасці сцен, але не выходзяць за межы агульнага даху. Паміж імі прыбудаваны нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі вылучаюцца лучковыя аконныя праёмы і брусы-сцяжкі ў прасценках. Шалёўка сцен выкарыстана і ў інтэр’еры залы, перакрытай плоскай столлю на падугах і вылучанай карнізам. У бакавых памяшканнях нартэкса вітыя лесвіцы на хоры і паддашша.
На поўдзень ад касцёла ў 1910-я гады пастаўлена двух’ярусная квадратная ў плане шатровая званіца (зруйнавана ў канцы XX стагоддзя), ніжні ярус якой быў складзены з валуноў, верхні цагляны ярус-звон адкрываўся дзвумя паўцыркульнымі прасветамі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.