Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дайлідкі)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
|---|---|
| | |
| 54°33′39″ пн. ш. 26°06′45″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Будаўніцтва | 1927—1929 гады |
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у в. Дайлідкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Парафія створана ў палове XVIII ст. Сённяшні касцёл пабудаваны на землях паноў Лашкевічаў, ахвярадаўцамі былі Уладзімір і Гэлена Лашкевічы з маёнтку Даўкшышкі, пан Качан з маёнтку Новы Двор, пан Гутаровіч з маёнтку Юзуліна і іншыя. 17 чэрвеня 1927 года парафіяне ўзялі доўгатэрміновую пазыку на 1 960 злотых. Лес для будаўніцтва касцёла быў выдзелены ў Доржы пад Іўем.
На будаўніцтва пайшло 15 680 злотых. Храм, які атрымаў тытул Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, 13 кастрычніка 1929 года асвяціў арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.
Зачынены ў 1949 годзе. У 1950 годзе храм прыстасавалі пад збожжавы склад і падсобны цэх калгаса імя Калініна — і ў гэтай якасці ён выкарыстоўваўся да 1988 года. У 1989 годзе святыню вярнулі вернікам і 29 лістапада пасля 40-гадовага перапынку адбылася святая імша. Парафіі аднавілася 9 верасня 1990 года, калі новапрызначаны пробашч касцёла айцец Бернард Радзік з ордэна кармялітаў адправіў першую імшу.
20 красавіка 1990 года біскуп Тадэвуш Кандрусевіч нанова асвяціў касцёл. На ўрачыстасці прысутнічаў і біскуп Аляксандр Кашкевіч.
19 лістапада 2002 года дэкрэтам біскупа Аляксандра Кашкевіча парафія стала называцца Дайлідскай і ў яе склад увайшлі Дайлідкі, Даўкшышкі, станцыя Ашмяны з прылеглымі вёскамі. Пробашчам быў прызначаны ксёндз Алег Шпень[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл з’яўляецца прыкладам нацыянальнага архітэктурнага мадэрна[2].
У лістападзе 1991 года ў касцёле пабудаваны тры алтары: Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, святой Тэрэсы і святога Юзафа.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ http://news.21.by/culture/2016/03/30/1176279.html Архівавана 7 кастрычніка 2019.
