Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Кемелішкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Кемелішкі. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (01).jpg
54°51′27″ пн. ш. 25°52′57″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Кемелішкі
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль мадэрн, неакласіцызм, неаготыка
Дата заснавання 1900
Дата пабудовы 1900 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000047шыфр 413В000047

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гродзенская вобласць)
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Кемелішкі (Астравецкі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1900 годзе на месцы касцёла 1781 г.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл з боку апсіды

Мае рысы стыляў мадэрн, неакласіцызму, несапраўднай готыкі. Крыжовы ў плане шасціслуповы храм зальнага тыпу з пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўначы прымыкай сакрысція. Асноўны аб'ём і трансепт завершаныя двухсхільным дахам, пяцігранная алтарная апсіда — вальмавым. Галоўны фасад завершаны дзвюма двух'яруснымі вежамі (васьмярык на чацверыку), накрытымі спічастымі шатрамі (кожны мае чатыры дэкаратыўныя франтончыкі са шпілем). Галоўны ўваход вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным дахам. Франтоны тарцоў трансепту завершаныя невялікім чацверыковымі шатровымі вежачкамі. Сцены знадворку гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя з лучковымі завяршэннямі і рамбічныя (у трансептах). Побач з касцёлам — трох'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатровым дахам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]