Сяргей Васілевіч Казека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:42, 22 сакавіка 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Сяргей Казека
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Васілевіч Казека
Нарадзіўся 17 верасня 1986(1986-09-17)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Клубная кар’ера[* 1]
2004 — 2009 Беларусь Баранавічы 126 (19)
2010 — 2012 Беларусь Гомель 89 (16)
2013 Беларусь Мінск 30 (2)
2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 29 (2)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
2016 — 2017 Латвія Спартак (Юрмала) 29 (1)
2018 — 2019 Беларусь Узда 44 (12)
2020 — Беларусь Крумкачы (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2020.

Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы» з Мінска.

Клубная кар’ера

Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у вышэйшую лігу.

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[3], дзе таксама стаў іграком асновы.

У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[4]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[6]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[7].

У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[8], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д2 Баранавічы Беларусь 7 0
2005 Д2 Баранавічы Беларусь 28 4
2006 Д2 Баранавічы Беларусь 23 0
2007 Д2 Баранавічы Беларусь 26 2
2008 Д2 Баранавічы Беларусь 18 1
2009 Д2 Баранавічы Беларусь 24 12
2010 Д2 Гомель Беларусь 28 11
2011 Д1 Гомель Беларусь 32 3
2012 Д1 Гомель Беларусь 29 2
2013 Д1 Мінск Беларусь 30 2
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 29 2
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 10 0
2016 Д1 Спартак Латвія 27 1
2017 (1) Д1 Спартак Латвія 2 0
2018 Д3 Узда Беларусь 21 7
2019 Д3 Узда Беларусь 23 5

Зноскі

Спасылкі