Ягор Валер’евіч Сямёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:59, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Ягор Сямёнаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Валер’евіч Сямёнаў
Нарадзіўся 6 студзеня 1988(1988-01-06)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Змена-2 (Мінск) 10 (0)
2010 Беларусь Вігвам (Смалявічы) 32 (12)
2011 Беларусь Клечаск 30 (5)
2012 Беларусь Гарадзея 0 (0)
2012   Беларусь Смаргонь 24 (5)
2013 Беларусь Смаргонь 23 (4)
2014 — 2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 58 (14)
2016 — 2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 32 (1)
2017 — 2018 Беларусь Прамень (Мінск) 39 (7)
2019 — Беларусь Слуцк 21 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 снежня 2019.

Ягор Сямёнаў (нар. 6 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Змены», у 2005 годзе выступаў за фарм-клуб «Змена-2», аднак з-за праблем са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазней вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазнейшае абследаванне выявіла, што праблемы са здароўем прайшлі[4].

У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасля паспяховага сезона (стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 12 галамі) атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5], аднак у красавіку таго ж года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. На наступны год ужо стаў іграком «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў перайсці ў «Смалявічы-СТІ», дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Крумкачы»[7] і ў сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, аднак у канцы сезона замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі левага паўабаронцы. Сезон 2017 пачынаў у асноўным складзе каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[8].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[9], якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды.

У студзені 2019 года перайшоў у «Слуцк»[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў, толькі ў канцы сезона 2019 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 Д3 Змена-2 Беларусь 10 1
2010 Д3 Вігвам Беларусь 32 12
2011 Д2 Клечаск Беларусь 30 5
2012 Д2 Смаргонь Беларусь 24 5
2013 Д2 Смаргонь Беларусь 23 4
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 28 8
2015 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 30 6
2016 Д1 Крумкачы Беларусь 25 1
2017 (1) Д1 Крумкачы Беларусь 7 0
2017 (2) Д2 Прамень Беларусь 15 4
2018 Д1 Прамень Беларусь 24 3
2019 Д1 Слуцк Беларусь 21 1

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

Спасылкі