Акалоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акалоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акалова
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
старшыня Грэдзюшка Аляксандр Эдуардавіч
Насельніцтва (2009) 1 206
Плошча
  • 159,13 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223141
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акалова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1206 чалавек[1], з іх 95,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[2].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Жасцінае»

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512