Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Крукоўскі
Дата нараджэння 6 сакавіка 1937(1937-03-06) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2022(2022-04-03)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-плакатыст, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік
Жанр плакат
Вучоба
Партыя
Член у
Узнагароды

Уладзімір Крукоўскі (нар. 6 сакавіка 1937, Асіповічы) — беларускі мастак-плакатыст.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў Ружанах (1954). Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску, скончыў Віцебскі педінстытут (1972, мастацка-графічны факультэт). З 1975 года сябра Беларускага саюза мастакоў. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Член БНФ з дня заснавання.

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Асноўная тэматыка плакатаў — гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар (разам з Я. Куліком) эталона дзяржаўнага герба «Пагоня», а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.

Удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставак плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Галоўныя журналісцкія публікацыі ў часопісах «Спадчына», «Наша вера», штотыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газетах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля».

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].

Зноскі

Спасылкі