Перайсці да зместу

Іван Багданавіч Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:37, 17 студзеня 2021, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (спасылка памерла, але архівавана)
Іван Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода падляшскі
1529 — 1541
Папярэднік Януш Касцевіч
Пераемнік Мікалай Пац

Нараджэнне каля 1480
Смерць не раней за 5 красавіка 1546 і не пазней за 19 лістапада 1546
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Багдан Сямёнавіч Сапега[1]
Маці Фядора з Друцкіх-Канопляў[d][1]
Жонка каля Ганна Андрэеўна Сангушка[d][1]
Дзеці Павел, Іван, Лукаш, Міхаіл, Соф’я

Іван Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар гаспадарскі (1507—1516) і маршалак гаспадарскі (1515—1541); ваявода віцебскі (1520—1529) і ваявода падляшскі (1529—1541); староста драгічынскі (1529—1541, 1545—1546).

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана.

Браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 1531—1532, 1536) і Асманскую імперыю (1534).

Баў удзел у кампаніі 1514 года пад камандаваннем вялікага гетмана кн. Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў баі на Бярэзіне (27.8.1514) і ў бітве пад Оршай (1514).

На Попіс 1528 года ставіў 27 коней.[2]

У 1541 годзе пазбаўлены пасад, пазней вярнуў Дарагічынскае староства.

У шлюбе з Ганнай з Сангушкаў меў сыноў Лукаша, Паўла, Міхаіла і Івана, дачку Соф’ю.

Зноскі

  1. а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года / А. Груша [і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — С. 56.

Літаратура

Спасылкі