Яноўскі сельсавет (Веткаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яноўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Янова
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 11 студзеня 2023[1]
Насельніцтва (2009) 450
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Яно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Янова.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Будзішча-Стаўбунскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Стаўбунскага сельсавета перададзены пасёлкі Гарадок і Калінін[2]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Неглюбскага сельсавета перададзены пасёлак Расуха[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 450 чалавек[4], з іх 87,1 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=D923g0120537
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Шаблон:Яноўскі сельсавет (Веткаўскі раён)