Стаўбунскі сельсавет
Стаўбунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Стаўбун |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 900 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 247136 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Стаўбу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Стаўбун.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Коўбаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудня-Стаўбунскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у Гомельскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены пасёлкі Гарадок і Калінін[2]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Новаграмыцкага сельсавета перададзена вёска Рудня Стаўбунская[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[4]. 28 ліпеня 1983 года скасаваны пасёлак Чырвоны[5]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Новаграмыцкага сельсавета. У 2009 годзе скасаваны пасёлак Калінін[6], у 2011 годзе — пасёлак Уютны[7]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Маланямкоўскага (4 населеныя пункты: аграгарадок Малыя Нямкі, вёска Пералёўка, пасёлкі Зацішша і Памяць) і Яноўскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Янова, вёска Стаўбунскае Будзішча, пасёлкі Жалуддзе, Лазараў і Расуха) сельсаветаў[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1215 чалавек[9], з іх 93,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,5 % — таджыкі, 0,4 % — татары[10]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 900 чалавек[11].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 125 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 420 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД , 2012. — 172 с.