Радужскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радужскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Радуга
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 805
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ра́дужскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радуга.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кунтараўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Шарсцінскага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч і вёска Навасёлкі[1], у 1978 годзе — пасёлак Ляды[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радужскага сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 12 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 населеных пунктаў: вёскі Барталамееўка, Рудня Споніцкая, Тарасаўка, Чыстыя Лужы і пасёлак Тумарын[4]. 28 сакавіка 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шарсцінскага сельсавета (3 населеныя пункты: аграгарадок Навасёлкі, вёска Юркавічы і пасёлак Ляды)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 712 чалавек[6], з іх 84,6 % — беларусы, 10,4 % — рускія, 3,4 % — украінцы, 1,3 % — армяне[7]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 805 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 красавіка, 4 і 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 279 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 447 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.