Данілавіцкі сельсавет (Веткаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данілавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Данілавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 876
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Данілавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Замосцеўскага і Пыханскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Выгар, Новыя Лугінцы і Сіні Востраў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 876 чалавек[2], з іх 97,1 % — беларусы, 1,8 % — рускія[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.