Маланямкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маланямкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Малыя Нямкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
1931
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2009) 556
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Маланямко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малыя Нямкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вяліканямкоўскага сельсавета.

Утвораны зноў у 1931 годзе ў складзе Веткаўскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года скасаваны пасёлак Рошча[1], 15 верасня 2017 года — пасёлак Іванькін[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 556 чалавек[3], з іх 94,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 32 (1226).
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 15 сентября 2017 г. № 137 Об упразднении сельских населенных пунктов
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Шаблон:Маланямкоўскі сельсавет