Лапіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лапіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лапічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 184
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ла́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лапічы.

Геаграфія

Лапіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зборск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 3184 чалавекі[1], з іх 84,6 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,5 % — украінцы[2].

Цікавая інфармацыя

Самы вялікі сельсавет раёна[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі