Дараганаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дараганаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дараганава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня Валадзько Тамара Юльянаўна
Насельніцтва (2019) 1 124
Плошча 60 км²
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Дарага́наўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дараганава.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Дараганаўскі сельсавет размешчаны на паўднёвы захад ад горада Асіповічы і з’яўляецца адной з самых заходніх адміністрацыйных адзінак Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Пратасевіцкім, Дрычынскім, Карытненскім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, з Завалочыцкім сельсаветам Глускага районаў Магілёўскай вобласці, а таксама з Новадарожскім сельсаветам Старадарожскага раёна і Суцінскім сельсаветам Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Плошча сельсавета складае каля 60 км². Больш за 60 % плошчы займаюць лясы. Цэнтр сельсавета, аграгарадок Дараганава, размешчаны на чыгуначнай лініі АсіповічыСтарыя Дарогі, за 17 км ад Асіповіч, на левым беразе ракі Пціч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна землі сельсавета належалі Радзівілам, Вітгенштэйнам, Бокшам, Дараганам. Адміністрацыйна ўваходзілі ў склад Мінскай губерні, у Новадарожскую, Жыцінскую воласці Бабруйскага павета, затым — Бабруйскай акругі.

Дараганаўскі сельсавет утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года сельсавет разбуйнены на Крынкаўскі і Дараганаўскі сельсаветы. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крынкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. 6 красавіка 1973 года скасаваны хутар Валугі[2]. 17 кастрычніка 1979 года вёска Буда перададзена ў склад Новадарожскага сельсавета Старадарожскага раёна Мінскай вобласці[3].

У склад сельсавета, акрамя ніжэйпералічаных, уваходзілі наступныя пункты: Бортнае (да студзеня 1943 года, калі было знішчана карнікамі з жыхарамі; не аднавілася), Каменка (да 1967 года), Мачынск (да 1971 года), Халькі (да 1976 года)[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Дараганаўскі сельсавет уключае 14 населеных пунктаў:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1258 чалавек[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1124 чалавекі[7].

Культурнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе быў адкрыты Дараганаўскі краязнаўчы музей пры актыўным удзеле настаўніцы пачатковых класаў Зінаіды Рыгораўны Верашчакі, якая доўгі час узначальвала яго працу.

Дзеючы ансамбль народнай песні «Вяселле» СВК «Калгас «Каўгарскі» пастаянна ўдзельнічае ў раённых святах.

У аграгарадку Дараганава маецца сярэдняя школа.

Гістарычныя месцы[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан і брацкіх магілах ахвяр фашызму пастаўлены помнікі.

27 чэрвеня 2004 года непадалёк ад вёскі Крынка ўсталяваны мемарыяльны знак у памяць пра расстраляных яўрэйскіх дзяцей на месцы былога санаторыя «Крынкі».

Вядомыя ўраджэнцы і землякі[правіць | правіць зыходнік]

  • Г. М. Ліўшыц — доктар гістарычных і філасофскіх навук, заслужаны дзеяч навукі
  • Е. М. Рамановіч — кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі
  • П. А. Капітула — доктар эканамічных навук, прафесар
  • А. А. Дражнюк — кандыдат тэхнічных навук, сапраўдны дзяржаўны саветнік федэральнай службы геадэзіі і картаграфіі Расійскай Федэрацыі, старшыня рэдакцыйнай калегіі «Атлас свету»
  • Г. П. Тварановіч (Сяўрук) — доктар філалагічных навук, паэтэса
  • А. Г. Сямёнаў — шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод лесарубаў, удзельнік міжнародных спаборніцтваў, якія праходзілі ў Аўстрыі, Нарвегіі і Шатландыі. Працаваў у Дараганаўскім лясніцтве.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 12 (1386).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 октября 1979 г. №3197-IX О перечислении деревни Буда Дарагановского сельсовета Осиповичского района Могилевской области в состав Новодорожского сельсовета Стародорожского района Минской области Архівавана 3 чэрвеня 2012.
  4. Гарады і вёскі Беларусі / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 2008. — Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць. — С. 96. — 728 с. — ISBN 978-985-11-0409-9.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.