Навабыхаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навабыхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новы Быхаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 082
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Навабы́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Новы Быхаў.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі Навабыхаўскага сельсавета існавалі вёска Капарцы (злілася з вёскай Тайманава), пасёлкі Падгорыца, Дуброўскі, Пакусіна Лашчына, Пралетарская Рэспубліка, Прываложжа, Круг, Лібатыўка І, Лібатыўка 2, Магучы, якія зліліся з іншымі населенымі пунктамі або іх жыхары пераехалі. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лудчыцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Калініна, Камарычы, Леніна, Магучы Партызан, Падольцава, Тайманава і Янава)[1]. 24 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Падольцава і вёска Ульянава[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі[3], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Быховского районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 12-9 Об упразднении сельских населенных пунктов
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі