Глухскі сельсавет
Jump to navigation
Jump to search
Гарадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глухі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 5 снежня 2011 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Глухскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Глухі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 20 жніўня 1924[1] года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
11 красавіка 1960 года Глухскі сельсавет быў скасаваны, 15 студзеня 1965 года адноўлены зноў[1].
Скасаваны 5 снежня 2011 года, усе населеныя пункты — Васточнае, Глухі, Заброддзе, Званцоўка, Новая Слабодка, Селішча, Сланеўшчына, Студзёнка, Уенск, Ямішча — былі перададзеныя ў склад Чарнаборскага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 679 чалавек[3], з іх 91,0 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Глухі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 249
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 (руск.)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.