Навабыхаўскі сельсавет
Навабыхаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Быхаў |
Дата ўтварэння | лістапад 1917 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Навабы́хаўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Новы Быхаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Быў утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Магілёўскай вобласці.
У канцы 1930-х гг. на тэрыторыі Навабыхаўскага сельсавета існавалі вёска Капарцы (злілася з вёскай Тайманава), пасёлкі Падгорыца, Дуброўскі, Пакусіна Лашчына, Пралетарская Рэспубліка, Прываложжа, Круг, Лібатыўка І, Лібатыўка 2, Магучы, якія зліліся з іншымі населенымі пунктамі або іх жыхары пераехалі.
24 чэрвеня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Падольцава і Ульянава[1].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі[2], з іх 96,9 % — беларусы[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.