Баркалабаўскі сельсавет
Баркалабаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баркалабава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 917 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Баркала́баўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Баркалабава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 11 населеных пунктаў[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Холстаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 917 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы.
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 171. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.