Інга Уладзіміраўна Зянькова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інга Уладзіміраўна Зянькова
Дата нараджэння 1977
Месца нараджэння Полацк
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Беларускі камерцыйны інстытут кіравання
Навуковы кіраўнік Уладзімір Леанідавіч Клюня
Узнагароды

Інга Уладзіміраўна Зянькова (нар. у 1977 годзе ў Полацку) — беларускі навуковец, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў Полацку ў 1977 годзе. Скончыла мясцовы філіял Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Пасля навучалася ў аспірантуры гэтай жа ВНУ, пазней таксамам скончыла навучанне ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» абараніла 6 красавіка 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Уладзіміра Клюні. Тэма дысертацыі: «Збалансаванасць занятасці на рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь: тэарэтычныя і метадычныя асновы забеспячэння». Згодам Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

З 2004 года і па цяперашні час працуе на фінансава-эканамічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ассістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (2010-2011) і загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі (2011-2014). У 2014-2018 гадах займала пасаду загадчыка кафедры эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі. З 2018 года з'яўляецца загадчыкам кафедры эканомікі ПДУ.

Навуковая дзейнасць

Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў прысвечана пытанням эканомікі працы, функцыянавання рынку працы, рэгулявання працоўных адносін, праблемам эфектыўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў рэгіёна і краіны, спосабам дасягнення адпаведнасці рынку адукацыйных паслуг і рынку працы і інш. Прымала ўдзел у падрыхтоўкі шматлікіх навуковых праектаў на замову Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і іншых устаноў і дзяржаўных органаў. Ажыццяўляе апаніраванне кандыдацкіх дысертацый па эканоміцы, рэцэнзаванне аўтарэфератаў дысертацый, а таксама артыкулаў, падрыхтаваных для публікацыі ў навуковым часопісе “Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта” і іншых навуковых выданнях. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх аднаасобных і калектыўных манаграфій, артыкулаў у навуковых часопісах і сборніках у Беларусі і за мяжой, некалькіх вучэбна-метадычных выданняў і інш.

Узнагароды і прэміі

Спасылкі