Валянцін Кірылавіч Сцешыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:36, 5 лютага 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
Валянцін Кірылавіч Сцешыц
Дата нараджэння 10 студзеня 1928(1928-01-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1997(1997-10-05)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці судмедэксперт, загадчык кафедры, навуковец
Навуковая сфера судовая медыцына
Месца працы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Кыргызская дзяржаўная медыцынская акадэмія імя І. К. Ахунбаева, Цярнопальскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя І. Я. Гарбачэўскага, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы інстытут крыміналістыкі, крыміналогіі і судова-медыцынскай экспертызы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1975)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1978)
Альма-матар

Валянцін Кірылавіч Сце́шыц (10 студзеня 1928 — 5 кастрычніка 1997)[2] — беларускі судовы медык. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае Старобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР (сучасны аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім у 1951—1955 гадах асістэнтам кафедры судовай медыцыны. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аўтатраўма, яе асаблівасці і судова-медыцынская дыягностыка». У 1955—1959 гадах асістэнт кафедры судовай медыцыны Кіргізскага медыцынскага інстытута, адначасова судова-медыцынскі эксперт Рэспубліканскага бюро судова-медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Кіргізскай ССР і судова-медыцынскі эксперт горада Фрунзэ. У 1959—1961 гадах В. К. Сцешыц працаваў загадчыкам кафедрай судовай медыцыны Цярнопальскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе зацверджаны ў званні дацэнта. У 1961—1976 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасаду загадчыка кафедрай судовай медыцыны. Адначасова ў 1961—1977 гадах — галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1976—1993 гадах выкладаў у Вышэйшай школе Міністэрства ўнутраных спраў БССР, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з 1978 года — прафесар. З 1993 года на пасадзе вядучага спецыяліста ў Навукова-даследчым інстытуце крыміналістыкі, крыміналогіі і судова-медыцынскай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Адначасова прафесар кафедры юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Памёр В. К. Сцешыц 5 кастрычніка 1997 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Кандыдацкая (1955) і доктарская (1968) дысертацыі прысвечаны пытанням судова-медыцынскай экспертызы аўтамабільнай траўмы, па матэрыялах якой была напісана манаграфія «Судова-медыцынская экспертыза пры дарожна-транспартных здарэннях» (Мінск, 1976). Аўтар методыкі вызначэння велічыні траўміруючай сілы пры аўтатранспартных здарэннях[4]. Займаўся пытаннямі прафілактыкі дзіцячага траўматызму і інш.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 10 падручнікаў[5].

Сярод апублікаванага:

  • Особенности повреждений головы автотранспортом иопределение точек приложения действующей механической силы (1954);
  • Рациональнаяоценка следов торможения при автомобильных авариях (1956);
  • О частоте и профилактикедетского транспортного травматизма (1969, у сааўтарстве.);
  • Повреждения тела человека в зависимости от величины травмирующей силы при дорожно-транспортных происшествиях : (Обоснование судебномедицинских критериев): Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук. (14.00.24) / Ереван. гос. мед. ин-т. — Ереван: [б. и.], 1973. — 52 с.;
  • Судебно-медицинская экспертиза при дорожно-транспортных происшествиях — Минск: Беларусь, 1976. — 192 с.

Быў членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў, старшынёй праўлення Беларускага навуковага таварыства судовых медыкаў і метадычнага савета пры Галоўнай судова-медыцынскай экспертызе Міністэрства аховы здароўя БССР[5]. Уваходзіў у склад навукова-кансультацыйнага савета Вярхоўнага суда БССР, метадычнага савета Пракуратуры БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза»[5].

Прымаў удзел у шэрагу усесаюзных і рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі