Выбранніца (балет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:50, 20 кастрычніка 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2)
Выбранніца
Афіша/постар/сцэна
Выява сцэны з балета «Выбранніца» на 100-рублёвай банкноце 2000 года
Жанр балет
Заснаваны на паэмах Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган», лібрэта А. Дадышкіліяні і А. Вярцінскага
Кампазітар Яўген Глебаў
Краіна БССР
Пастаноўкі 1969, 1970
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР

Выбранніца — балет у 3-х дзеяннях Яўгена Глебава па матывах паэм Янкі Купалы «Магіла льва», «Сон на кургане», «Драматычная паэма», «Курган».[1] Лібрэта А. Вярцінскага і А. Дадышкіліяні.

Гісторыя пастановак

Быў пастаўлены Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Прэм’ера адбылася ў Мінску 28 мая 1969 года. Дырыжор — Т. Каламійцава, балетмайстар-пастаноўшчык — А. Дадышкіліяні, мастак — Я. Чамадураў. Наталька — А. А. Карзянкова, Машэка — М. Г. Грышчанка, Князь — Л. С. Чэхаўскі, Няўзіра — К. М. Малышава.[2]

У 1970 годзе музыка балета ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР. 20 чэрвеня 1970 года балет быў пастаўлены Новасібірскай дзяржаўным тэатрам оперы і балета. Дырыжор — Г. Арлоў, балетмайстар-пастаноўшчык — А. Дадышкіліяні, мастак — А. Марозаў. На Усесаюзным конкурсе ў азнаменаванне 100-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна музыка балета ўдастоена ганаровага дыплома.[2]

Зноскі