Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні
Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1923 (101 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Клара Мікалаеўна Малышава |
Дзеці | Натэла Атараўна Дадышкіліяні |
Адукацыя | |
Прафесія | балетмайстар, оперны рэжысёр, рэжысёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Атар Міхайлавіч Дадышкілія́ні (руск.: Отар Михайлович Дадишкилиани; нар. 21 жніўня 1923, Новачаркаск, Данская вобласць[d]) — расійскі і беларускі балетмайстар, оперны рэжысёр. Заслужаны артыст РСФСР (1961), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 жніўня 1923 года ў Новачаркаску (РСФСР).
Скончыў у 1955 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 1955—1965 гадах і з 1976 года — балетмайстар у тэатрах оперы і балета Расіі. У 1965—1971 гадах — галоўны балетмайстар, у 1972—1976 гадах — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дадышкіліяні-балетмайстру ўласцівы сцвярджэнне рэалістычнай танцавальнай вобразнасці, пошукі ў галіне сцэнічнай формы. Першы пастаноўшчык на беларускай сцэне балетаў «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) і «Тыль Уленшпігель» (1974) Я. Глебава, «Пасля балю» Г. Вагнера (1971). Сярод іншых пастановак: балеты «Спартак » А. Хачатурана (1964), «Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга (1966), «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1968), оперы «Хаваншчына » М. Мусаргскага (1970), «Пікавая дама» (1972) і «Іаланта» (1975) П. Чайкоўскага, «Дон Жуан» В. А. Моцарта (1973), «Русалка» А. Даргамыжскага (1974).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ад шлюбу з першай жонкай, балерынай Кларай Малышавай (1935—2025), мае двух дзяцей:[1]
- дачка — Натэла Дадышкіліяні (нар. 1960), артыстка балета, заслужаная артыстка Беларусі;
- сын — Дзяніс Дадышкіліяні (нар. 1973)[2], артыст балета.
З 7 лістапада 2023 года ў шлюбе з Таццянай Якаўлеўнай Уколавай (нар. 1948), былой мастачкай Ніжагародскага дома акцёра[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Калядэнка. Дадышкіліяні Атар Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Атар Міхайлавіч Дадышкіліяні на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Новачаркаску
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетмайстры Беларусі
- Оперныя рэжысёры Беларусі
- Оперныя рэжысёры XX стагоддзя
- Балетмайстры Расіі
- Балетмайстры СССР
- Оперныя рэжысёры СССР
- Оперныя рэжысёры Расіі