Вітаўт (балет)
Вітаўт | |
---|---|
Жанр | балет |
Заснаваны на | Князь Вітаўт[d] |
Аўтар | лібрэта Аляксей Дудараў |
Кампазітар | Вячаслаў Кузняцоў |
Дырыжор | Аляксей Дудараў |
Харэограф | Юрый Траян |
Краіна | Беларусь |
Год | 2013 |
Пастаноўкі | 5 верасня 2013 года |
Ві́таўт — балет у 2-х дзеях Вячаслава Кузняцова. Прэм'ера адбылася 5 верасня 2013 года, адкрыла 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Харэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Харэаграфіяй і пастаноўкай спектакля займаўся народны артыст Беларусі Юрый Траян. Балетмайстарамі-рэпетытарамі былі Людміла Бржазоўская, Ігар Артамонаў, Аляксандр Мартынаў.
Пастановачная група
[правіць | правіць зыходнік]- Дырыжор-пастаноўшчык — Вячаслаў Воліч
- Мастак-пастаноўшчык — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрэхт
- Дырыжор — Андрэй Іваноў
- Мастак па асвятленні — Сяргей Мартынаў
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Лібрэта заснавана на п'есе заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.
У першым акце паказана гісторыя сяброўства Вітаўта і Ягайлы і іх канфлікт з-за дзяўчыны Ганны. Вітаўт прадстаўляе Ганну ў якасці сваёй нявесты бацькам, але свята перапыняецца ганцамі, якія перадаюць Вітаўту запрашэнне на вяселле Ягайлы і Ядвігі. З цяжкім сэрцам збіраецца туды Вітаўт са світай і яго прадчуванні апраўдваюцца. Ягайла ўрываецца ў княжацкі замак і забівае Кейстута, забраўшы ў яго калар — сімвал улады[1].
У другім акце дзеі пачынаюцца ў замку Ягайлы. Ядвіга сустракае гасцей, але ў яе нарастае хваляванне з-за адсутнасці гаспадара. Вітаўт супакойвае яе. З'яўляецца Ягайла і яго падарункам будучай жонцы становіцца калар. Расчараваны і раз'юшаны Вітаўт становіцца вязнем Ягайлы. У астрозе яго не адпускаюць думкі пра Ганну і забойства бацькі. Між тым мроі становяцца праўдай. Ганна прыходзіць, каб вызваліць каханага. З цяжкім сэрцам пакідае Вітаўт яе на сваім месцы. Раніцай Ягайла са служкамі прыходзяць, каб пакараць смерцю Вітаўта, але яны бачаць прыгажуню-Ганну. У гэты момант Вітаўт са світай урываецца ў замак Ягайлы і вызваляе Ганну[1].
Фінальная сцэна паказвае Вітаўта не забойцам, а велікадушным пераможцам, які даруе Ягайлу магчымасць жыць далей[1].
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Вітаўт — Ягор Азаркевіч, Антон Краўчанка, Ігар Аношка
- Ягайла — Ягор Азаркевіч, Алег Яромкін, Юрый Кавалёў
- Ганна — Ірына Яромкіна, Людміла Кудраўцава, Людміла Хітрова
- Ядвіга — Вольга Гайко, Марына Вежнавец, Аляксандра Чыжык
- Кейстут — Антон Краўчанка, Ігар Аношка, Алег Турко, Дзмітрый Шэмет
- Бірута — Паліна Захаранкава, Дыяна Лысенка, Марына Парамонава
- Шут — Канстанцін Геранік, Такатошы Мачыяма, Павел Ушакоў, Аляксей Цаўко
- Чорны чалавек — Аляксандр Бутрымовіч, Такатошы Мачыяма, Іван Савянкоў
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку нацыянальнага балета «Вітаўт».[2]. На трэцім рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» «Вітаўт» перамог у чатырох намінацыях.[3]
Зноскі
- ↑ а б в Вітаўт
- ↑ Коллектив создателей балета «Витовт» отмечен премией Президента «За духовное возрождение» Архівавана 16 сакавіка 2015. (руск.)
- ↑ Композитор Вячеслав Кузнецов: «Партитуры не горят» Архівавана 9 чэрвеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Вітаўт (балет) на Вікісховішчы |
- Коллектив создателей балета «Витовт» отмечен премией Президента «За духовное возрождение» Архівавана 16 сакавіка 2015. (руск.)