Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Bonch Osmolovski I A017.jpg
Дата нараджэння: 20 мая (1 чэрвеня) 1881
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 верасня 1969(1969-09-16) (88 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род дзейнасці: публіцыст, адвакат, грамадскі дзеяч

Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (20 мая (2 чэрвеня) 1881, маёнтак Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. — 16 верасня 1969) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Старэйшы сын Анатоля Бонч-Асмалоўскага і Варвары Бонч-Асмалоўскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1902 годзе за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Алтай (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 годзе па амністыі; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расію нелегальную літаратуру. Восенню 1905 года прыехаў у Расію, дзе быў адным з арганізатараў Усерасійскага сялянскага саюза. У 1-й і 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыі «Трудовая группа»[1]. Пра дзейнасць фракцыі выпусціў кнігу «Работы первой Государственной думы», якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. У 1907 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але быў арыштаваны. У сакавіку 1912 года прыгавораны Віленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкі перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мінска і Масквы.

Вокладка выдання Пецярбургскага камітэта «Працоўны групы» «Працы Першай Дзяржаўнай Думы», складзенага І. А. Бонч-Асмалоўскага пад рэдакцыяй С. І. Бондарава.

Зноскі

  1. У некаторых выданнях, у прыватнасці, у "Памяць. Пухавiцкi раён. Мiнск. Выдавецтва" Беларусь "2003. ISBN 985-01-0251-9" на старонцы 113 памылкова сказана, што Іван Бонч-Асмалоўскі быў дэпутатам Думы. Варта падкрэсліць, што ён быў сакратаром думскай фракцыі, не будучы дэпутатам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЭГБ, т. 2.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9