Іван Арцёмавіч Серыкаў
Іван Арцёмавіч Серыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1997 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесія | балетмайстар, танцор, рэжысёр |
Тэатр |
|
Узнагароды |
Іван Арцёмавіч Се́рыкаў[1] (2 ліпеня 1919 — 20 лістапада 1997) — беларускі балетмайстар, танцоўшчык, рэжысёр, педагог[2]. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Наркі (зараз у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1938 года — саліст Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1939 года — артыст, з 1947 года — балетмайстар Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі[2]. У 1944—1945 гадах прымаў удзел у баявых дзеяннях на 3-м Беларускім фронце[3]. З 1962 года мастацкі кіраўнік і балетмайстар Народнага ансамбля песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Віцебску. У 1986—1997 гадах І. А. Серыкаў галоўны спецыяліст па харэаграфіі Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, мастацкі кіраўнік Віцебскага народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Вытокі». Адначасова ажыццяўляў харэаграфічныя пастаноўкі ў народных аматарскіх калектывах, Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі, Дзяржаўным акадэмічным народным хоры і інш.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчаму почырку І. А. Серыкава ўласціва шырокае выкарыстанне разнастайных харэаграфічных малюнкаў, захаванне фальклорных вобразаў беларускіх народных танцаў у пастаноўках на сучасныя тэмы, выкарыстанне нацыянальных нехарэаграфічных элементаў (народныя гульні, абрады)[1]. Аўтар і пастаноўшчык розных па тэматыцы і жанру харэаграфічных твораў. На аснове аўтэнтычных узораў паўночнай Беларусі зрабіў сцэнічныя варыянты традыцыйных танцаў «Лявоніха», «Бульба», «Малацілачка», «Лучыначкі»; кадрыляў «Гарадоцкая», «Пальмінская», «Зязюлька», «Крупчанская»; полек «Трасуха», «Вінтом», «Весялуха», «Полечка-Віцяблянка», «Каханачка», «Груздаўская полька». Аўтар арыгінальных вакальна-харэаграфічных кампазіцый, заснаваных на рэгіянальным матэрыяле: «Талака», «Родныя напевы», «Дзявочыя забавы», «Вакол гармоніка», «Гарадоцкі кірмаш», «Яблынька», «Закаханая» і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1945)[3]
- Медаль «За абарону Масквы» (1944)[3]
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)[3]
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]З 2001 года на Віцебшчыне штогод праходзіць абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», прысвечаны І. А. Серыкаву[2].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в Серыкаў Іван Арцёмавіч (1919—1997) Архівавана 13 чэрвеня 2023. // Магілёўская абласная бібліятэка
- ↑ а б в г Сериков Иван Артемьевич (руск.) (Праверана 13 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Водчыц Г. М. Серыкаў Іван Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Козенка, М. А. Серыкаў Іван Арцёмавіч // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Т. 2 : Л ― Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006—828 с.: іл., партр. — ISBN 985-11-0366-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Серыкаў Іван Арцёмавіч (1919—1997) Архівавана 13 чэрвеня 2023. (Праверана 13 чэрвеня 2023) // Магілёўская абласная бібліятэка
- В Витебске смотр-конкурс собрал 40 хореографических коллективов области (Праверана 13 чэрвеня 2023) // БелТА
- Варвара ЮРКЕВИЧ «Лукомльскія скокі» в Витебске (Праверана 13 чэрвеня 2023) // Газета «Чырвоны прамень»
- Сериков Иван Артемьевич (руск.) (Праверана 13 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1997 годзе
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Танцоры СССР
- Танцоўшчыкі Беларусі
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры Беларусі
- Рэжысёры СССР
- Рэжысёры Беларусі
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне