Перайсці да зместу

Іван Васільевіч Гайшун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Васільевіч Гайшун
Дата нараджэння 29 верасня 1946(1946-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2018(2018-04-24) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Яўген Аляксеевіч Барбашын
Вядомы як буйны спецыяліст у вобласці дыферэнцыяльных раўнанняў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
прэмія Савета Міністраў СССР

Іван Васільевіч Гайшун (29 верасня 1946, в. Пятровічы, Бабруйскі раён, Магілеўская вобласць — 24 красавіка 2018) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1992), акадэмік (1991) НАН Беларусі.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 верасня 1946 года ў вёсцы Пятровічы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). З таго часу працаваў у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі: з 1984 — загадчык лабараторыі мадэлявання і аналізу сістэм, з 1985 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1992 — дырэктар. Адначасова ў 1997—2002 гадах віцэ-прэзідэнт, з 2002 года член Прэзідыума НАН Беларусі, з 2012 па 2014 год акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па дыферэнцыяльных ураўнаннях, тапалагічнай дынаміцы і ўстойлівасці абстрактных дынамічных сістэм. Распрацаваў тэорыю мнагамерных дыферэнцыяльных ураўнанняў, многапараметрычных дыферэнцыяльна-рознасцевых і дыскрэтных сістэм, якія ўзнікаюць у квантавай тэорыі поля, статыстычнай гідрадынаміцы.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій і падручніка.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. — Мн., 1983.
  • Линейные уравнения в полных производных. — Мн., 1989.
  • Многопараметрические системы управления. — Мн., 1996.
  • Введение в теорию линейных нестационарных систем. — Мн., 1999.
  • Матэматыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 211. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Системы с дискретным временем. — Мн., 2001.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2017). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981), прэміі Акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2012).

Зноскі

  • Гайшу́н Іван Васільевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 202. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.