Іван Майсеевіч Траццяк
Іван Майсеевіч Траццяк | |
---|---|
руск.: Ива́н Моисе́евич Третья́к | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 2007 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал арміі |
Камандаваў | 4-я армія (СССР) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Майсеевіч Траццяк[2] (20 лютага 1923 — 3 мая 2007) — генерал арміі (1976), Герой Савецкага Саюза (1945), Герой Сацыялістычнай Працы (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 лютага 1923 года ў вёсцы Малая Папоўка Харольскага раёна Палтаўскай вобласці (Украіна) ў сялянскай сям’і. Украінец. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.
У Чырвоную Армію быў прызваны ў 1939 годзе. У 1941 годзе скончыў Астраханскае стралкова-кулямётнае вучылішча.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года. Удзельнічаў у баях на Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў ротай, быў намеснікам камандзіра, а з ліпеня 1943 — камандзірам стралковага батальёна. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Вялікая і пры вызваленні горада Апочка Пскоўскай вобласці.
Пасля вайны І. М. Траццяк на камандных і штабных пасадах. У 1949 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1959 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. У 1949—1957 гадах старшы афіцэр баявой падрыхтоўкі арміі, камандзір палка, гвардзейскай мотастралковай дывізіі, з 1959 года начальнік штаба 18-й гвардзейскай арміі, 3-й арміі, камандуючы 4-й арміяй. У 1967—1976 гадах займаў пасаду камандуючага Беларускай ваеннай акругай, з мая 1976 года[3] — Далёкаўсходняй ваеннай акругі.
У 1987—1991 гадах І. М. Траццяк намеснік міністра абароны СССР — галоўнакамандуючы войскамі СПА. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—11 скліканняў (у 1966—1989 гадах[2]).
Аўтар кнігі «Храбрыя сэрцы аднапалчан» (1977)[2][4]. Ганаровы грамадзянін гарадоў Хабараўск і Апочка[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Третьяк Иван Моисеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1977.
- ↑ а б К 100-летию генерала армии И. М. Третьяка, Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, почетного гражданина городов Хабаровска и Опочки Псковской области (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Даўгатовіч Б. Д. Трацця́к Іван Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Третья́к Иван Моисеевич // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 191. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Третья́к Иван Моисеевич // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. Т. 2. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 659. — 816 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); ISBN 5-7905-0996-7 (т. 2). (руск.)
- Третья́к Иван Моисеевич // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 919. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Майсеевіч Траццяк на сайце «Героі краіны»
- Іван Майсеевіч Траццяк на сайце www.peoples.ru
- Полководец и дважды Герой Иван Третьяк. Монолог сына (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- К 100-летию генерала армии И. М. Третьяка, Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, почетного гражданина городов Хабаровска и Опочки Псковской области (руск.) // Сайт Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
- Памерлі 3 мая
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Савецкага Саюза
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы
- Мемуарысты СССР
- Мемуарысты Расіі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя Далёкаўсходняй ваеннай акругай
- Камандуючыя Беларускай ваеннай акругай