Іван Мацвеевіч Жыжаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мацвеевіч Жыжаль
Сцяг Міністр прамысловага будаўніцтва БССР
1955 — 1969
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Мікалай Архіпец

Нараджэнне 16 чэрвеня 1904(1904-06-16)
Смерць 18 сакавіка 1982(1982-03-18) (77 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Бітвы
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу» медаль «За абарону Масквы»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Іва́н Мацве́евіч Жы́жаль (16 чэрвеня 1904, в. Сыраежкі18 сакавіка 1982, г. Мінск) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Жыжаль нарадзіўся 16 чэрвеня 1904 года ў вёсцы Сыраежкі (цяпер Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). З 1921 года працаваў на чыгунцы. У 1922 годзе Жыжаль скончыў чыгуначнае вучылішча. У 1935 годзе ён скончыў Мінскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва», пасля чаго працаваў у Белдзяржбудзе. З 1938 года кіраваў інстытутам «Белпрампраект». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны з’ехаў з Мінска ў Смаленск, адкуль і быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны[1].

Пасля вызвалення Мінска Жыжаль быў звольнены з Узброеных Сіл і прызначаны спачатку інструктарам будаўнічага аддзела ЦК КПБ, а затым — загадчыкам аддзела будматэрыялаў Дзяржплана БССР, інжынерам Галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва. З 1951 года Жыжаль кіраваў Галоўным упраўленнем будаўніцтва Мінска, а ў 1955 годзе ўзначаліў Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР[1].

Пад непасрэдным кіраўніцтвам Жыжаля была пабудавана вялікая колькасць прамысловых прадпрыемстваў Беларускай ССР, у тым ліку Гродзенскі азотна-тукавы камбінат, Салігорскі калійны камбінат, Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, уведзены ў строй новыя чэргі Мінскага аўтамабільнага завода і Мінскага трактарнага завода. Акрамя таго, Жыжаль кіраваў будаўніцтвам вялікай колькасці жылых будынкаў, аб’ектаў сацыяльнай сферы. Пры яго актыўным удзеле будаваліся будынкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Помнік Перамогі на аднайменнай плошчы ў Мінску.

У 1969 годзе Жыжаль сышоў з пасады міністра, а ў 1970 годзе выйшаў на пенсію. Пражываў у Мінску. Памёр 18 сакавіка 1982 года[1], пахаваны на Усходніх могілках Мінска. У 1994 г. у Мінску на доме на рагу вуліцы Захарава і Вайсковага завулка, дзе жыў Жыжаль, была ўсталявана мемарыяльная дошка.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1955—1971), дэлегатам XXII і XXIII з’ездаў КПСС[1]. Кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954), член ЦК КПБ (1956—1971), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1954—1956)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 15 лютага 1964 года за «самаадданую працу і выдатныя вытворчыя поспехі, дасягнутыя пры будаўніцтве Гродзенскага азотнатукавага завода, Першага Салігорскага калійнага камбіната, Полацкага нафтаперапрацоўчага завода» Іван Жыжаль быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат»[1].

Заслужаны будаўнік БССР, Ганаровы грамадзянін Мінска. Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі «Знак Пашаны», ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў, у т. л. «За адвагу», «За абарону Масквы»[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На доме па адрасе вул. Захарава № 32, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. а б в г д е Іван Мацвеевіч Жыжаль на сайце «Героі краіны»
  2. Жижель Иван Матвеевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 225. — 737 с. — 50 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Почетные граждане Белорусских городов. — Минск, Беларусь, 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]