Перайсці да зместу

Аляксандр Адамавіч Грахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Адамавіч Грахоўскі
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абкама КПБ
28 кастрычніка 1989 — 22 ліпеня 1991
Папярэднік Аляксей Камай
Пераемнік Уладзімір Шаплыка
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
1 красавіка 1985 — кастрычнік 1989
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Аляксей Камай
Пераемнік Мікалай Вайцянкоў

Нараджэнне 6 сакавіка 1938(1938-03-06)
Смерць 22 ліпеня 1991(1991-07-22) (53 гады)
Месца пахавання
Жонка Людміла Іванаўна Грахоўская
Партыя КПСС (1962)
Член у
Адукацыя Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (завочна, 1968)
Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1981)
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Аляксан́др Ада́мавіч Грахо́ўскі (6 сакавіка 1938, в. Дубрава[1], Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 22 ліпеня 1991, г. Гомель) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (198991), старшыня Гомельскага аблвыканкама (198589).

У 1968 годзе завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік сельскай гаспадаркі), у 1981 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

  • 1959—1960 гг. — механік калгаса «Савецкая Беларусь» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
  • 1960—1961 гг. — механік па сельскагаспадарчым машынам саўгаса «Галевічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
  • 1961 г. — загадчык рамонтнай майстэрні,
  • 1961—1964 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Дудзічы» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці,
  • 1964—1965 гг. — галоўны інжынер саўгаса «Калінкавіцкі»,
  • 1965—1968 гг. — кіраўнік Ельскім раённым аб’яднаннем «Сельгастэхніка»,
  • 1970—1971 гг. — другі сакратар Буда-Кашалёўскага райкама Гомельскай вобласці,
  • 1971—1974 гг. — старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама,
  • 1974—1979 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР,
  • 1979—1981 гг. — слухач Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС,
  • 1981—1983 гг. — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі,
  • чэрвень—снежань 1983 г. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР — старшыня рэспубліканскага вытворча-навуковага обхъединения па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Белселгасхімія»,
  • 1983—1985 гг. — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама — старшыня савета аграпрамысловага аб’яднання,
  • 1985—1989 гг. — старшыня Гомельскага аблвыканкама,

З 1989 г. — першы сакратар Гомельскага абкама. З 1990 г. — старшыня Гомельскага аблсавета.

Член ЦК КПСС (19901991). Народны дэпутат СССР ад Рэчыцкага нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 88 Беларускай ССР.

Чарнобыльская катастрофа

[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Грахоўскі на другі дзень пасля катастрофы накіраваўся ў горад Прыпяць для высвятлення сапраўдных абставінаў таго, што здарылася. Вярнуўшыся з Украіны, старшыня аблвыканкама пад асабістую адказнасць распарадзіўся эвакуіраваць з бліжэйшых да станцыі вёсак цяжарных жанчын і дзяцей. Іх вывозілі ў санаторыі і піянерскія лагеры вобласці.

30 красавіка Грахоўскі правёў закрытае пасяджэнне выканкама, пасля якога былі дадзены першыя выразныя рэкамендацыі раёнам 30-кіламетровай зоны: абмежаваць знаходжанне дзяцей па-за памяшканняў, правесці герметызацыю калодзежаў, перавесці малочныя статкі на стойлавае ўтрыманне, забяспечыць іх кармамі з чыстых раёнаў і шэраг іншых[2].

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У Хойніках адна з вуліц носіць імя Аляксандра Грахоўскага, усталяваны мемарыяльныя дошкі ў гарадах Гомель (на будынку Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і Хойнікі.

Зноскі

  1. Біяграфія
  2. Возвращенное имя(руск.) // Народная газета. — 26.04.2006.
  • Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)