Аляксей Сцяпанавіч Камай
Аляксей Сцяпанавіч Камай | |||
| |||
---|---|---|---|
27 сакавіка 1990 — 25 жніўня 1991 | |||
Папярэднік | Мікалай Ігруноў | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
18 кастрычніка 1989 — 27 сакавіка 1990 | |||
| |||
1 красавіка 1985 — 28 кастрычніка 1989 | |||
Папярэднік | Анатоль Малафееў | ||
Пераемнік | Аляксандр Грахоўскі | ||
| |||
8 ліпеня 1982 — 1 красавіка 1985 | |||
Прэм’ер-міністр | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў | ||
Папярэднік | Анатоль Малафееў | ||
Пераемнік | Аляксандр Грахоўскі | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 1 красавіка 1936 (84 гады) | ||
Узнагароды |
Аляксей Сцяпанавіч Камай (нар. 1 красавіка 1936, в. Барсукі, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі (1990—91).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1959 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1974 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
- 1959—1968 гг. — механік саўгаса, першы сакратар Мсціслаўскага райкама камсамола, камсорг абкама, сакратар камітэта камсамола, галоўны інжынер-механік вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, начальнік раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Бабруйскім раёне,
- 1968—1973 гг. — першы сакратар Краснапольскага райкама КП Беларусі,
- 1973—1974 гг. — першы сакратар Бабруйскага райкама КП Беларусі,
- 1974—1979 гг. — сакратар Магілёўскага абкама КП Беларусі,
- 1979—1982 гг. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам ЦК КП Беларусі,
- 1982—1985 гг. — старшыня выканкама Гомельскага абласнога Савета,
- 1985—1989 гг. — першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі,
- 1989—1990 гг. сакратар, у 1990—1991 гг. — другі сакратар ЦК КП Беларусі.
Член ЦК КПСС (1990—1991), кандыдат у члены ЦК КПСС (1986—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання.
У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].
Пасля начальнік Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда, стандартызацыі і метралогіі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Да 2000 года быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Быхаўскай выбарчай акругі.
Старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991гг. Историко-биографический справочник / Сост. В.И.Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ирина ГЕРМАНОВИЧ Огонь, вода и медные трубы Алексея Камая (руск.) // Беларусь сегодня. — 26.01.2015.
- Екатерина Дубинская ГЛАЗА В ГЛАЗА. ГОСУДАРСТВЕННИК АЛЕКСЕЙ КАМАЙ (руск.) // Агентство Минск-новости. — 21.04.2016.
- Члены КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Члены ЦК КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Сакратары ЦК КПБ
- Другія сакратары ЦК КПБ
- Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ