Перайсці да зместу

Ісаак Маркавіч Курган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісаак Маркавіч Курган
Сцяг Народны камісар лёгкай прамысловасці БССР
ліпень 1939 — чэрвень 1941
Кіраўнік урада Кузьма Кісялёў
Іван Былінскі
Пераемнік Іван Сацункевіч
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
май 1938 — чэрвень 1938
Папярэднік ён сам, як 1-шы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Гомельскай вобласці
Пераемнік Флавіян Жыжанкоў
Сцяг Першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Гомельскай вобласці
сакавік 1938 — май 1938
Папярэднік пасада ўтворана
Пераемнік ён сам, як 1-шы сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б
Сцяг Першы сакратар Гомельскага гарадскога камітэта КП Беларусі
жнівень 1937 — сакавік 1938

Нараджэнне 1905
Смерць 1986
Партыя
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені

Ісаа́к Ма́ркавіч Курга́н (1905, Вільня — 1986, Мінск) — савецкі партыйны і гаспадарчы дзеяч, наркам лёгкай прамысловасці БССР (1939—1941), сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў Гомелі (1938).

Нарадзіўся ў 1905 годзе ў Вільні.

З 1926 года член УКП(б), скончыў скончыў Гомельскую цэнтральную школу (1934).

З красавіка 1916 па лістапад 1919 — пастух у м. Сураж Віцебскага павета і губерні. У лістападзе 1919 — студзені 1923 года — парабак у кулака ў вёсцы Азаркі Віцебскага павета. Са студзеня 1923 па лістапад 1928 года — працоўны качагар на кардоннай фабрыцы імя Вараўскога, у лістападзе 1928 — жніўні 1929 года — сакратар Суражскага райкама ЛКСМ Беларусі. Са жніўня 1929 па май 1930 года — сакратар гаррайкама ЛКСМ Беларусі ў Віцебску.

У маі 1930 — верасні 1931 года — інструктар Беларускага Калгасцэнтра ў Менску. З верасня 1931 па жнівень 1932 года — сакратар Бабруйскага райкама ЛКСМ Беларусі ў Бабруйску. У жніўні 1932 — чэрвені 1933 года — намеснік старшыні Цэнтральнага савета таварыства «Тсаавіяхім» у Мінску. З чэрвеня 1933 па жнівень 1938 года працаваў у Гомелі. У чэрвені 1933 — чэрвені 1934 года — старшыня гарадскога савета таварыства Тсаавіяхім. З чэрвеня 1934 па май 1935 — сакратар парткама Мінскай абутковай фабрыкі «Труд». У маі 1935 — студзені 1936 года — сакратар парткама Мінскага харчовага камбіната «Спартак». Са студзеня 1936 па жнівень 1937 года — інструктар Мінскага гаркама КП(б)Б. У жніўні 1937 — сакавіку 1938 — першы сакратар Гомельскага гаркама КП(б)Б. З сакавіка па май 1938 1-ы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Гомельскай вобласці[1]. У маі — чэрвені 1938 года — першы сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б. У жніўні 1938 — чэрвені 1941 працаваў у Мінску. Са жніўня 1938 па ліпень 1939 — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б. У ліпені 1939 — чэрвені 1941 — наркам лёгкай прамысловасці БССР[1] у Мінску, з чэрвеня 1941 па чэрвень 1942 года ў Маскве.

У чэрвені — лістападзе 1942 года — камісар упраўлення тылу 4-й рэзервовай арміі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў г. Барысаглебск Варонежскай вобласці. З лістапада 1942 па чэрвень 1944 намеснік начальніка ўпраўлення тылу 1-й гвардзейскай арміі Паўднёва-Заходняга, 3-га Украінскага франтоў. У чэрвені 1944 — студзені 1946 года — начальнік палітаддзела і намеснік начальніка ўпраўлення тылу 1-й гвардзейскай арміі 1-га і 4-га Украінскіх франтоў, палкоўнік[1].

Са студзеня 1946 года працаваў у Мінску. У студзені 1946 — снежні 1947 — загадчык аддзела мясцовай прамысловасці і прамкааперацыі ЦК КП(б)Б. Са снежня 1947 па верасень 1949 года — інспектар Упраўлення праверкі парторганаў ЦК КП(б)Б. У верасні 1949 — верасні 1950 года — намеснік начальніка Упраўлення прамкааперацыі. З верасня 1950 па ліпень 1953 года — першы намеснік старшыні праўлення Беларускага савета прамысловай кааперацыі (Белпрамсавета). З ліпеня 1953 па красавік 1959 года — начальнік аддзела бытавога абслугоўвання насельніцтва Белпрамсавета. У красавіку 1959 — ліпені 1960 года — дырэктар дома адпачынку «Ждановічы» Савета кааператыўнага страхавання членаў арцеляў прамысловай кааперацыі (Белпрамстрахсавет).

З ліпеня 1960 года — на пенсіі, са жніўня 1960 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння[2]. З лістапада 1960 па май 1961 інспектар па кадрах завода «Металабытрамонт». З мая 1961 па люты 1964 — інжынер, тэхнік трэсту «Аргтэхбуд». Са жніўня 1964 па чэрвень 1977 — дзяржаўны інспектар Беларускага рыбаперапрацоўчага завода (Белрыбзавод). З чэрвеня 1977 па верасень 1983 — раённы дзяржінспектар Белрыбзавода[2].

Памёр у 1986 годзе ў Мінску.

Зноскі

  1. а б в Філіпаў 2006, с. 351.
  2. а б в Філіпаў 2006, с. 352.
  • Филиппов С. Г. Курган Исаак Маркович // Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. : справочник (руск.) / под общ. ред. А. Б. Рогинского. — М.: Политическая энциклопедия, 2006. — С. 351. — 679 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-8243-2057-2.