Уладзімір Паўлавіч Шаплыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Шаплыка
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абкама КПБ
10 жніўня 1991 — 25 жніўня 1991
Папярэднік Аляксандр Грахоўскі
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Першы сакратар ЦК ЛКСМБ
жнівень 1980 — чэрвень 1983
Папярэднік Канстанцін Платонаў
Пераемнік Ніна Мазай

Нараджэнне 30 студзеня 1947(1947-01-30)
Смерць 29 снежня 2013(2013-12-29) (66 гадоў)
Адукацыя

Уладзі́мір Па́ўлавіч Шаплы́ка (30 студзеня 1947, Брагін, Гомельская вобласць, Беларуская ССР29 снежня 2013, Масква) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (1991), першы сакратар Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ (198589).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

Пасля заканчэння інстытута працаваў у саўгасе «Галевічы». З 1970 года на камсамольскай працы: сакратар райкама, пасля другі, першы сакратар Гомельскага абкама камсамола, сакратар ЦК ЛКСМБ, а са жніўня 1980 па чэрвень 1983 года першы сакратар ЦК ЛКСМБ. З ліпеня 1983 года па май 1985 года — другі сакратар Гомельскага абкама КПБ. У 1985 годзе быў абраны сакратаром ЦК УЛКСМ, а ў 1987 годзе быў пераведзены ў апарат ЦК КПСС. У 1991 годзе быў прызначаны першым сакратаром Гомельскага абкама партыі. Пасля Жнівеньскага путча нядоўгі час працаваў у Гомельскім аблвыканкаме. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў у Сакратарыяце Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi і Расіі, на гаспадарчай працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9—11 скліканняў. Дэлегат 17—20 з’ездаў УЛКСМ, дэлегат XXVI і XXVII з’ездаў КПСС.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]